На таргах 17 чэрвеня выраслі курсы долара і расійскага рубля

На таргах 17 чэрвеня выраслі курсы долара і расійскага рубля

Па выніках таргоў, якія прайшлі 17 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,3763 да 2,3812 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,6920 да 2,6831 беларускага рубля. Вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4232 беларускага (у аўторак — 3,4066).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,24%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі