На таргах 14 лютага патаннелі долар і еўра

На таргах 14 лютага патаннелі долар і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 14 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,2001 да 2,1986 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,3931 да 2,3830 беларускага рубля. Затое вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4651 беларускага (у чацвер — 3,4604).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі