На Стаўбцоўшчыне ад угарнага газу пацярпелі маладая маці і дзіця

На Стаўбцоўшчыне ад угарнага газу пацярпелі маладая маці і дзіця

У Стаўбцоўскім раёне Міншчыны ўвечары 1 лютага здарыўся няшчасны выпадак. Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, каля 9-й гадзіны вечара была шпіталізаваная 23-гадовая жанчына з гадавалым сынам — жыхары вёскі Новы Свержань. Яны атруціліся ўгарным газам. Жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Праверка выявіла, што прычынай здарэння стаў самавольны перанос трубы адводу прадуктаў гарэння газавага воданагравальніка з коміна ў вентыляцыйны канал кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі