На станцыях 3-й лініі мінскага метро ўсталююць аўтаматычныя дзверы (фота)

На станцыях 3-й лініі мінскага метро ўсталююць аўтаматычныя дзверы (фота)

На станцыях 3-й лініі мінскага метро ўсталююць аўтаматычныя станцыйныя дзверы. Яны будуць знаходзіцца з абодвух бакоў перона і не дапусцяць выпадковага падзення пасажыраў на рэйкі (на першых двух лініях такія выпадкі не рэдкасць). Як інфармуе сайт minsknews.by, вышыня ДАС складзе 170 сантыметраў. Выраб і мантаж станцыйнага комплексу складае каля мільёна долараў. Падобныя прыстасаванні выпускаюць у Кітаі, Германіі, Францыі і Расіі. У бліжэйшы час будзе аб'яўлены тэндар на ДАС.

У "Мінскметропраекце" кажуць, што ўсталяваць аўтаматычныя станцыйныя дзверы на станцыях першай і другой ліній метро праблематычна і дорага, "хаця няма нічога немагчымага". Пакуль жа прапануюць дачакацца вынікаў рэалізацыі пілотнага праекту на трэцяй лініі метро. Першыя чатыры яе станцыі збіраюцца адкрыць у 2020 годзе.

На станцыях 3-й лініі мінскага метро ўсталююць аўтаматычныя дзверы (фота)
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі