На сталічнай станцыі метро “Пралетарская” памёр пенсіянер

У Мінску на станцыі метро “Пралетарская” сёння раніцай памёр пенсіянер 1932 года нараджэння, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага метрапалітэна.

Інцыдэнт здарыўся ў 8.35. Мужчына выйшаў з цягніка і яму стала блага — ён упаў на платформу. Яму спрабавалі дапамагчы іншыя пасажыры, работнікі метро. Затым прыехала хуткая, аднак уратаваць мужчыну не ўдалося.

Медыкі мяркуюць, што ў пенсіянера здарыўся сардэчны прыступ.

На мінулым тыдні ў мінскім метро здарыўся падобны інцыдэнт: на станцыі “Інстытут культуры” 55-гадовая жанчына ўпала на рэйкі. Ёй стала блага і таму жанчына страціла раўнавагу. Пацярпелую паднялі на платформу супрацоўнікі станцыі. Затым жанчыну даставілі ў лякарню з нецяжкой чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам пляча.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі