На стадыёне “Трактар” сабралася некалькі тысяч Сведкаў Іеговы
![На стадыёне “Трактар” сабралася некалькі тысяч Сведкаў Іеговы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sved_1.jpg.webp?itok=tp5Bwx6b)
Сталічны стадыён “Трактар” стаў месцам правядзення рэгіянальнага кангрэсу Сведкаў Іеговы. Як піша by.tribuna, там сабралася некалькі тысяч удзельнікаў і гэты спартовы аб’ект яны штогод абіраюць для сваёй імпрэзы.
У Беларусі дзейнасць гэтай рэлігійнай супольнасці не забароненая, у адрозненне ад Расіі, дзе Сведкі Іеговы па-за законам з мінулага года. У Беларусі цяпер 20 суполак “сведкаў”.