На школьных выпускных у Мінску не будзе рэстаранаў і лімузінаў

На школьных выпускных у Мінску не будзе рэстаранаў і лімузінаў

На школьных выпускных у Мінску не будзе рэстаранаў і лімузінаў. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Вечерний Минск" паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык. Паводле яго слоў, такія прапановы былі, але іх не падтрымалі. "Начным катанням па горадзе на лімузінах, рэстараннаму меню няма месца на школьным выпускным", — сказаў чыноўнік. Ён лічыць, што "святочныя мерапрыемствы павінны праходзіць у роднай школе, па-хатняму". Толькі пры наяўнасці аб'ектыўных прычын выпускныя дазволяць правесці на базе аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння.

Міхаіл Мірончык таксама супраць бацькоўскіх застолляў.

Як вядома, выпускныя вечары ў мінскіх школах пройдуць 10 чэрвеня. Яны пачнуцца а 19-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі