На Пскоўшчыне палохаюць "радыёактыўнымі чарніцамі" з Беларусі

На стыхійных рынках Пскоўскай вобласці могуць прадавацца "радыёактыўныя чарніцы" з Беларусі. Такую заяву ў інтэрв'ю агенцтву ПсковИнформбюро зрабіў галоўны ўрач Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў Пскоўскай вобласці Сяргей Нікіфараў.
Таксама адзначаецца, што зафіксаваныя выпадкі, калі жыхары Пскоўшчыны набывалі ў Беларусі ў людзей уздоўж трасаў ягады, якія падчас даследавання аказаліся "радыеактыўнымі".

За апошнія два месяцы беларускія чарніцы "засвяціліся" і ў Маскве. Мясцовыя санітарныя службы "арыштавалі" аж паўтоны ягад з Беларусі і Украіны. Нібыта, узровень радыяцыі ў некаторых партыях перавышаў норму ў 100 і болей разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі