На праваслаўнае Раство пасёлак пад Мінскам застаўся без цяпла

На праваслаўнае Раство пасёлак пад Мінскам застаўся без цяпла

Без цяпла і гарачай вады засталіся 7 студзеня жыхары пасёлка Мачулішчы пад Мінскам. Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра прарыў трубаправода гарачага водазабеспячэння паступіла пасля 7-й гадзіны раніцы.

Без гарачага водазабеспячэння заставаліся 83 шматкватэрныя жылыя дамы, агульнаадукацыйная школа, дзіцячы садок, будынак вайсковай часці 067552, а таксама праваслаўная царква вялікамучаніка і лекара Панцеляймона.

Падача гарачай вады аднавілася толькі праз 10 гадзінаў — а 17-й.

Фота: e1.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі