Вы тут

На помніку Кастусю Каліноўскаму ў Вільні будзе беларускі надпіс

Могілкі Роса ў Вільні / Radzima.org

На помніку Кастусю Каліноўскаму, які плануецца паставіць на віленскіх могілках Роса, будзе беларускі надпіс — нароўні з польскім і літоўскім. Пра гэта ў сваім акаўнце на Фэйсбуку паведаміў дэпутат літоўскага парламента Томас Тамілінас са спасылкай на міністра культуры Літвы Міндаўгаса Квяткаўскаса.  

"Як ведаеце, Літва плануе перапахаваць парэшткі знакамітых паўстанцаў 1863 г., знойдзеныя на Гедзімінавай гары ў Вільні. З'явіцца месца для беларускай мовы, побач з польскай і літоўскай. Паколькі адзін з найслыннейшых удзельнікаў паўстання Каліноўскі ўваходзіць у пантэон галоўных нацыянальных герояў Беларусі, цалкам зразумелая заклапочанасць беларусаў з гэтай нагоды", — паведаміў Тамілінас. 

Парэшткі паўстанцаў знайшлі на Замкавай гары два гады таму, калі ўмацоўвалі яе схіл.