Вы тут

На польска-беларускай мяжы затрымалі BMW X5, скрадзены ў Германіі

Затрыманы аўтамабіль / podlaski.strazgraniczna.pl

На польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Баброўнікі" затрымалі BMW X5. Польскія памежнікі высветлілі, што аўтамабіль быў скрадзены ў Германіі. Яго кіроўцам аказаўся 30-гадовы грамадзянін Беларусі.

Легкавік 2019 года выпуску, яго кошт ацэньваецца на суму 350 тысяч злотых (79,5 тысячы долараў). Польскія памежнікі пішуць, што гэта адзін з самых дарагіх аўтамабіляў з тых, што яны затрымалі сёлета.

Беларус затрыманы. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.