Вы тут

На Плошчы Незалежнасці святкуюць дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Камуністы / TUT.by

З дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшло 103 гады. Беларусь — адзіная краіна ў свеце, дзе 7 лістапада усё яшчэ лічыцца дзяржаўным святам. Па традыцыі на Плошчы Незалежнасці сёння сабраліся камуністы і ўсклалі кветкі да помніка Леніна.

Акрамя савецкіх сцягоў, удзельнікі мітынгу прынеслі велізарны чырвона-зялёны сцяг і разгарнулі яго на плошчы. На святкаванні 7 лістапада заўважылі міністра адукацыі і аднаго з самых вядомых членаў КПБ Ігара Карпенка. Прыйшлі адзначыць дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі таксама ўжо вядомыя ўдзельнікі мітынгаў за мір і стабільнасць.

Святочная атмасфера / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.