На пікет Статкевіча сабралося каля 200 чалавек

На пікет Статкевіча сабралося каля 200 чалавек

У Мінску каля ГУМА а 18-й гадзіне павінен пачацца несанкцыяваны пікет "За сумленныя свабодныя выбары", які анансаваў экс-палітвязень Мікалай Статкевіч. Удзел у ім таксама меліся прыняць такія вядомыя палітыкі, як Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў ды іншыя.

Як перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, першымі да месца падзеяў прыбылі "ціхары" — супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным. Іх вельмі шмат, і яны стаяць купкамі па два-тры чалавекі.

Дарэчы, сёння прэс-служба мінскай міліцыі апублікавала на сваім сайце паведамленне, што Статкевіча папярэдзілі, каб ён не парушаў заканадаўства.

Сам Статкевіч прыйшоў у 17.50, каля яго ўтварыўся затор — як з журналістаў, так і са звычайных людзей. Агулам сабралося каля 30 чалавек. Ад ГУМа да падземнага пераходу цяжка прайсці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі