Вы тут

У песні "Простыя словы" з'явіўся кліп

Фота Еўрарадыё

Хіт Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава "Простыя словы" з "Народнага альбома" займеў кліп. Яго зняў студэнт Акадэміі мастацтваў Ян Лысы ў межах вучнёўскага праекта. 
 

У здымаках выкарыстаныя карціны Вікторыі Кульваноўскай. Героямі відэа сталі дочкі музыкі гурта "Рахіс" Дзяніса Філіпенкі: Міра, Рада і Ліна а таксама Каця і Мікіта Патапейкі.