На першых таргах траўня рэзка выраслі курсы долара і еўра

На першых таргах траўня рэзка выраслі курсы долара і еўра

4 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас на 4 капейкі — з 2,4143 да 2,4544 беларускага рубля. Курс еўра павялічыўся амаль на 6 капеек — з 2,6261 да 2,6845 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2502 беларускага (у чацвер — 3,3188).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,14%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі