Вы тут

На пазыку ў Беларусі адрамантуюць 220 школаў

pixabay.com

На пазыку ў Беларусі адрамантуюць не менш за 220 школаў ва ўсіх абласцях. Праект "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь" фінансуе Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця. Мяркуецца, што ў 2019-2025 гадах на гэтыя мэты будзе выдаткавана 90 мільёнаў еўра. Школы будуць не толькі адрамантаваныя, яны атрымаюць сучаснае абсталяванне, інфармуе sb.by.

На гэтыя сродкі будуць рэалізоўвацца пілотныя праекты: у Віцебскай вобласці ў школах створаць умовы для прадастаўлення сацыяльна-культурных паслуг насельніцтву, а ў Магілёўскай вобласці ў школах будуць ствараць цэнтры інавацыйнага развіцця.

23 верасня пагадненне аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця сваім указам зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.