На пажары ў Мінску выратавалі чатырох чалавек

На пажары ў Мінску выратавалі чатырох чалавек

15 лістапада ў 13:12 мінскім ратавальнікам паведамілі, што з кватэры на чацвёртым паверсе дома №80 па вуліцы Харкаўскай ідзе дым. Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС заўважылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з акна кватэры. Выявілася, што ў жылым пакоі загарэлася маёмасць. 

Работнікі МНС выратавалі з памяшкання гаспадыню кватэры, якая ў была ў прытомнасці і знаходзілася ў калідоры. Жанчыну шпіталізавалі з тэрмаінгаляцыйнай траўмай і атручваннем прадуктамі гарэння. З кватэраў, размешчаных вышэй, з дапамогай масак былі выратаваныя яшчэ тры чалавекі. Акрамя таго ратавальнікі эвакуявалі пяць чалавек з суседніх кватэраў. 

Пажар быў ліквідаваны ў 13:32.

Прычынай пажару, як мяркуецца, стала неасцярожнае абыходжанне гаспадыні кватэры з агнём пры курэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі