На пажары ў Мінску выратавалі чалавека з захламленай кватэры

На пажары ў Мінску выратавалі чалавека з захламленай кватэры

Увечары 7 студзеня, у 20.47, мінскім ратавальнікам затэлефанавалі і паведамілі пра пажар на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага жылога дома па праспекце Незалежнасці, 104.

На месцы выкліку ратавальнікі не заўважылі знешніх прыкметаў пажару. Аданк разведка выявіла, што ў трохпакаёвай кватэры на чацвёртым паверсе загарэлася маёмасць у адным з пакояў. Ратавальнікі падкрэсліваюць, што кватэра была моцна захламленая.

Супрацоўнікі МНС выратавалі 52-гадовага мужчыну. Яго знайшлі ў непрытомным стане на падлозе ў кухні. Брыгада хуткай меддапамогі абследавала мужчыну, пасля чаго яго шпіталізавалі з дыягназам "цяжкая тэрмаінгаляцыйная траўма, апёк дыхальных шляхоў, атручванне прадуктамі гарэння".

Пажар ліквідаваны ў 21.09. Агонь пашкодзіў маёмасць у памяшканні, кватэра закураная. 

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што пажар узнік з-за неасцярожнасці пацярпелага пры курэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі