На пажары ў Капыльскім раёне загінулі восем коней

На пажары ў Капыльскім раёне загінулі восем коней

У Капыльскім раёне Міншчыны адбыўся пажар у стайні. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, на пажары ў ААТ "Капыльскае" загінулі 8 коней. Яшчэ двух жывёлаў работнікам МНС удалося выратаваць.

Па звестках ратавальнікаў Міншчыны, за мінулыя суткі было зарэгістравана 12 пажараў у Бярэзінскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Лагойскім, Мінскім,  Старадарожскім, Салігорскім, Капыльскім раёнах і ў горадзе Барысаве.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі