Вы тут

На нафтаправодзе "Дружба" пачаўся пазапланавы рамонт

Рамонт зойме тры дні / AP

На адной з галін трубаправода "Дружба" ў аўторак, 16 лістапада, пачаўся пазапланавы рамонт, які можа працягнуцца тры дні, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка "Транснафты" Ігара Дзёміна ў сераду.

У выніку на час рамонту "Гомельтранснафта" абмежавала прапампоўку нафты па "Дружбе" ў кірунку Польшчы.

Па нафтаправодзе "Дружба" расійская нафта паступае на беларускія НПЗ, пасля чаго ажыццяўляецца яе транзіт у Еўропу. Трубаправод мае два ўчасткі, яны праходзяць па тэрыторыі 9 краін.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што газаправод Ямал-Еўропа можа быць перакрыты ў выпадку, калі Еўрасаюз увядзе новыя пакеты санкцый супраць Беларусі і закрые межы з рэспублікай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.