На мінулым тыдні з грыпам шпіталізавалі каля 600 жыхароў Мінска

Каля 27 тысяч чалавек за мінулы тыдзень звярнуліся ў медустановы Мінска ў сувязі з ВРВІ і грыпам.
Гэта ў разы больш, чым у звычайныя дні, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Па словах медыкаў, павелічэнне колькасці зваротаў пачалося з 20 кастрычніка. Штодня па дапамогу з нагоды вострых рэспіраторных захворванняў звяртаецца 5-6 і больш тысяч мінчукоў.

За мінулы тыдзень дыягназ грып быў пастаўлены больш чым 2 тысячам чалавек, шпіталізавана каля 600 чалавек, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі