На мінскім рынку "Аквабел" уначы здарыўся пажар
7 траўня ў 23:09 мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на тэрыторыі выстаўнага цэнтра "Аквабел" на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнкі, загарэўся павільён. Пра пажар паведаміў сведка, перадае прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што гараць ужо два павільёны на адкрытай тэрыторыі. Была пагроза, што агонь перакінецца на суседнія.
Супрацоўнікі МНС лакалізавалі і ліквідавалі пажар. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Меркаваная версія прычыны пажару — кароткае замыканне электраправодкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.