На мінскіх рынках адбыліся пратэсты супраць павышэння арэнды

Учора прадпрымальнікі з гандлёвага цэнтру “Свет моды” ў Ждановічах правялі сход, на якім вырашылі пакуль не аплачваць арэнду сваіх месцаў. Такое рашэнне выклікана дзеяннямі адміністрацыі рынка, якая павысіла арэнду да 46 еўра за квадратны метр.

Як распавёў Еўрарадыё адзін з прадпрымальніцкіх лідэраў Алесь Макаеў, падобныя хваляванні прайшлі і на іншых рынках Мінска.

“На "Ждановічах" подпісы ніхто не збіраў, ніхто нічога не рабіў. Проста вырашылі не плаціць арэнду да 27 студзеня, каб неяк урэгуляваць гэтае пытанне. Таксама я ведаю, што падобныя хваляванні ўчора былі ў гандлёвым цэнтра “Кальцо” ў Малінаўцы, “Максімус”. На “Максімусе” таксама быў буйны сход прадпрымальнікаў супраць павышэння арэнды”.


Як паведамляла раней Еўрарадыё, арэнда гандлёвых месцаў на некаторых рынках сталіцы дасягнула 1,5 тысячы еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі