На месцы былой Нацыянальнай бібліятэкі пабудуюць прэзідэнцкую

Прэзідэнцкая бібліятэка будзе пабудаваная на месцы будынка былой Нацыянальнай бібліятэкі. Пра гэта паведаміў тэлеканал СТВ.
Нагадаем, днямі стала вядома, што будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, які знаходзіцца насупраць адміністрацыі прэзідэнта, плануецца знесці. Спачатку з'явілася інфармацыя, што на яго месцы мусіць з'явіцца адміністрацыйны будынак для размяшчэння Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйнага суда.

Паводле словаў старшыні Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, гэты праект выконваецца ў рамках даручэння Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі