На Купаллі пад Бабром апёкі 30% цела атрымала 14-гадовая дзяўчынка

Таксама пацярпела 23-гадовая дзяўчына, у якой тэрмічныя апёкі 25% цела. Абедзьве пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі Крупскай цэнтральнай раённай бальніцы.



У хірургічным аддзяленні знаходзіцца 37-гадовая жанчына, у якой апёкі 15% цела — твару, галавы. Нязначныя апёкі рук атрымалі два хлопцы, інфармуе прэс-служба МНС.



Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Мастак Алесь Пушкін на сваім прысядзібным участку ладзіў Купалле і гатаваў на вогнішчы крупнік. Калі ён выліваў у кацёл спірт, раптоўна загарэліся яго пары. Агонь перакінуўся на некалькіх чалавек.



Справай займаецца Следчы камітэт.