На Кобрыншчыне злавілі кантрабандыста-“фотааматара”

Партыя кантрабандных фотаматэрыялаў на агульную суму каля 10 тысяч долараў была затрыманая ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці.
Каля вёскі Дзівін міліцыянты і пагранічнікі спынілі аўтамабіль “Фольксваген-Пасат”, якім кіраваў 26-гадовы жыхар Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці Украіны. Падчас агляду былі знойдзеныя фотапапера і фотаплёнка.

Паводле словаў затрыманага, тавар яму перадаў знаёмы ў Ратна і папрасіў даставіць у Кобрын, дзе яго павінны былі сустрэць.

Вечерний Брест

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі