Вы тут

На Каменнай Горцы ў Мінску зноў ужывалі святлошумавыя патроны

Выбух у Каменнай Горцы / кадр з відэа

Пры разгоне пратэстоўцаў на Каменнай Горцы ў Мінску сілавікі зноў выкарыстоўвалі светлашумавыя патроны. Гэта адбылося недалёка ад станцыі метро. Відэа з месца падзеяў з'явілася ў Telegram-каналах NEXTA і "Белсат". 

Таксама ёсць звесткі, што выбухі чуваць пры разгоне пратэтоўцаў каля ўніверсама "Рыга". 

12 кастрычніка сілавікі ўжо выкарыстоўвалі святлошумавыя патроны пры разгоне Марша пенсіянераў. Яны патлумачылі гэта "агрэсіяй пратэстоўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.