На Хэлаўін кінатэатры Мінска пакажуць культавы хорар "Кашмар на вуліцы Вязаў"

Фанаты Фрэдзі Кругера любяць апранацца і выглядаць як іх кумір / Reuters​
Фанаты Фрэдзі Кругера любяць апранацца і выглядаць як іх кумір / Reuters​

Культавы фільм жахаў "Кашмар на вуліцы Вязаў" выходзіць у Мінску ў паўторны пракат 28 кастрычніка, паведамляюць "Мінск-Навіны".

Убачыць карціну на вялікім экране можна будзе па 10 лістапада ў кінатэатрах "Піянер", "Ракета", "Цэнтральны" і "Масква". Кіно пакажуць на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

"Кашмар на вуліцы Вязаў" зняў рэжысёр Уэс Крэйвен у 1984 годзе. Сюжэт фільма пабудаваны вакол прывіднага маньяка-забойцы Фрэдзі Кругера ў выкананні актора Роберта Інглунда. Кругер забівае ў снах падлеткаў, якія жывуць у выдуманым горадзе Спрынгвуд.

Франшыза "Кашмар на вуліцы Вязаў" цяпер налічвае 9 фільмаў, два тэлевізійныя шоў, серыю дакументальных фільмаў, кніг і коміксаў.

Трэйлер "Кашмару на вуліцы Вязаў" 1984 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі