Вы тут

На Генасамблеі ААН узгадалі пра Чарнобыльскую катастрофу

Уезд у Чарнобыльскую зону / Еўрарадыё

16 снежня Генеральная Асамблея ААН на пленарным пасяджэнні прыняла рэзалюцыю "Доўгачасовыя наступствы Чарнобыльскай катастрофы". Дакумент быў падрыхтаваны беларускай дэлегацыяй, адзначае прэс-служба МЗС нашай краіны

Разам з Беларуссю суаўтарамі гэтага дакумента выступілі 56 дзяржаў. Рэзалюцыя Генасамблеі стане платформай для далейшых дзеянняў міжнароднага рэагавання на наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

У дакуменце сцвярджаецца неабходнасць далейшага працягу супрацоўніцтва пад эгідай ААН дзеля дасягнення ўстойлівага развіцця пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС рэгіёнаў і насельніцтва праз партнёрства, інавацыі ды інвестыцыі.

26 красавіка 2021 года Генасамблея ААН правядзе спецыяльнае ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 35-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.