На гаспадароў сабак, якія загрызлі мужчыну ў Пастаўскім раёне, завялі справу

Усходнееўрапейская аўчарка / ілюстрацыйнае фота funart.pro
Усходнееўрапейская аўчарка / ілюстрацыйнае фота funart.pro

Два жыхары Мінска сталі фігурантамі крымінальнай справы аб прычыненні смерці па неасцярожнасці (ч. 1 арт. 144 КК РБ), расказалі ў пракуратуры Віцебскай вобласці. Гаворка пра гібель мужчыны ў сакавіку гэтага года каля вёскі Роскаш Пастаўскага раёна. Яго цела знайшлі на вуліцы. Экспертыза паказала, што ён памёр "ад множных ран галавы, цела, рук і ног, якія ўскладніліся развіццём вострай страты крыві". Усе гэтыя раны яму нанеслі жывёлы, як мяркуецца, сабакі.

У вёсцы на той момант знаходзіліся тры сабакі (2 ўсходнееўрапейскія аўчаркі і дваровая сабака), якія належалі жыхару Мінска. У той дзень, калі знайшлі цела, сабак выпускалі з вальеры. "Пры гэтым сабакі тады пакідалі тэрыторыю ля дома", адзначаюць у пракуратуры. Экспертыза выявіла на фрагментах адзення загінулага "эпітэліяльныя клеткі, якія паходзяць ад трох сабак", гэта значыць менавіта яны напалі на мужчыну.

У пракуратуры палічылі, што "абвінавачаныя не забяспечылі бяспечнае ўтрыманне жывёл". Цяпер гэтай справай займаюцца следчыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі