На галоўнай плошчы Полацку пачаліся археалагічныя раскопкі

На галоўнай плошча Полацку ідуць археалагічныя раскопкі. Упершыню археолагі пачалі даследаваць земляныя пласты ў цэнтры горада на плошчы Волі, недалёка ад гарвыканкама.  Як адзначае БЕЛТА, падчас цяперашняй археалагічнай экспедыцыі даследчыкі пацвердзілі звесткі, што на гэтым месцы ў XVII стагоддзі знаходзіўся багаты жылы раён і рынкавы пляц. Археолагі знайшлі старажытныя драўляныя ходнікі і мноства артэфактаў — ад манет і караляў да ўнікальных двухстворкавых нацельных крыжоў-машчавікоў, якія толькі аднойчы, у XIX стагоддзі, знаходзілі ў Полацку.

Па словах кіраўніка раскопак Дзяніса Дука, археолагі будуць працягваць даследаванні. Знойдзеныя прадметы дазваляюць спадзявацца на новыя адкрыцці. Даследнікі разлічваюць дабрацца да пласта XII-XIII стагоддзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі