На двух гомельскіх пляжах знайшлі старыя ваенныя бомбы

Боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны знайшлі ў Гомелі на пляжы “Навабеліцкі”. Снарад убачыў вадалаз мясцовай станцыі АСВОД падчас трэніровачных спускаў пад ваду. На глыбіне каля 3 метраў у зоне буйкоў ён заўважыў металічны прадмет, які тырчаў з пяску. На пляжы часова забаранілі купанне, а на месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу з Віцебска.

Падобны інцыдэнт здарыўся і на пляжы ў Чонках — у прыгарадзе Гомеля. Тут самі купальшчыкі знайшлі на беразе два снарады. Сапёры адвезлі іх на на палігон і там знішчылі, перадае БЕЛТА.

Фота: severpost.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі