Вы тут

На чэмпіянаце свету ў Аўстрыі патануў беларускі паралімпіец

Дзмітрый Рышкевіч / mst.by

У Аўстрыі на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні патануў беларускі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч, паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту. 

Трагедыя адбылася на афіцыйнай трэніроўцы. Абставіны гібелі 33-гадовага спартоўца-вазочніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя.

Дзмітрый Рышкевіч — майстар спорту Беларусі па акадэмічным веславанні. У 2003 годзе ён трапіў у аўтааварыю і цудам выжыў. Пасля гэтага мужчыну зрабілі каля дваццаці аперацый, і ён вярнуўся ў спорт — ужо паралімпійскі.

Рышкевіч неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў па акадэмічным веславанні на трэнажорах "Канцэпт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.