Вы тут

На Брэстчыне заўважылі рэдкую прыродную з'яву

Ледзяны круг / Скрыншот з відэа

У Брэсцкай вобласці заўважылі рэдкую прыродную з'яву. На рацэ Лясная каля Камянца з'явіўся ідэальна роўны ледзяны круг. Дыяметр складае некалькі дзясяткаў метраў. Ледзяны круг круціцца па гадзіннікавай стрэлцы.

Гэта рэдкі прыродны феномен. Ён з'яўляецца ў рэках з павольным цячэннем. Ледзяныя кругі ўтвараюцца дзякуючы віравай плыні, якая ўзнікае ў рацэ. Падчас кручэння краі лёду зразаюцца, і неўзабаве атрымліваецца круг.

У 2018-м такую з'яву назіралі ў Чавусах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.