На Брэстчыне выкрылі "шэрую схему" паставак мяса ў Расію

"Неабгрунтаванае пасярэдніцтва пры рэалізацыі мясной прадукцыі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Неабгрунтаванае пасярэдніцтва пры рэалізацыі мясной прадукцыі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На Брэстчыне выкрылі "шэрую схему" паставак мяса ў Расію. Адна з кампаній не заплаціла ў бюджэт больш за 800 тысяч рублёў падаткаў ("ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры"). Крымінальную справу распачалі за "неабгрунтаванае пасярэдніцтва пры рэалізацыі мясной прадукцыі".

Як паведамляе kgk.gov.by, схема дзейнічала ў 2016-2023 гадах. Мясная прадукцыя набывалася ў прадпрыемстваў сістэмы райспажыўтаварыства Брэсцкай вобласці і з мінімальнай нацэнкай адпраўлялася падкантрольным пасрэдніцкім расійскім структурам. Тыя, ужыўшы 30% гандлёвую надбаўку, рэалізоўвалі яе мясаперапрацоўчым расійскім прадпрыемствам. Аднак высветлілася, што пытаннямі рэалізацыі займаліся службовыя асобы беларускай кампаніі, а не фірмаў-пасярэднікаў, якія былі ўключаныя ў схему толькі для афармлення здзелак куплі-продажу.

Падлічана, што так у Расію адправілі мяса на суму больш за 38 мільёнаў рублёў. Розніца ў кошце асядала на рахунках фірмаў-пасярэднікаў, а кампанія заніжала выручку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі