На Брэстчыне кіроўца насмерць збіў пешахода і ўцёк з месца здарэння

На Брэстчыне кіроўца насмерць збіў пешахода і ўцёк з месца здарэння

Уначы 7 лістапада, каля 23.30, трагічнае здарэнне адбылося ў Брэсцкім раёне, паведамляе gaibrest.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы жыхар вёскі Вистычы ехаў на аўтамабілі "Аўдзі А6" па аўтадарозе Н-134 "Жабінка — Матыкалы — пад'езд да вёскі Зелянец" у напрамку роднай вёскі. На 25-м км дарогі кіроўца збіў 36-гадовага аднавяскоўца, які ішоў у спадарожным напрамку па правай узбочыне па руху аўтамабіля.

Ад траўмаў пацярпелы мужчына памёр на месцы здарэння. Вядома, што збіты мужчына быў пазначаны флікерам. Дарэчы, побач з ім ішоў яшчэ адзін мужчына, пазначаны з флікерам, ён пры ДТЗ не пацярпеў. 

Вадзіцель уцёк з месца аварыі. Аднак супрацоўнікі ДАІ выявілі яго асобу. Калі кіроўцу знайшлі ён быў нецвярозым — 1,7 праміле.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі