На Брадвеі прэзентавалі мюзікл пра Рэя Чарльза

Увосень на Брадвеі будзе прэзентаваны мюзікл, прысвечаны легендарнаму соўл-музыку Рэю Чарльзу (Ray Charles).
Прэм'ера пастаноўкі “Unchain My Heart” адбудзецца 7 лістапада. Прадзюсерам мюзіклу стане Сцюарт Бэнджамін (Stuart Benjamin), які працаваў з памерлым Чарльзам на працягу пятнаццаці гадоў, а пазней зняў пра яго мастацкі фільм “Ray”.

Галоўнага героя ў карціне сыграў Джэйми Фокс (Jamie Foxx). Сцэнарыстам пастаноўкі з'яўляецца Сьюзэн-Лоры Паркс (Suzan-Lori Parks), а ў якасці рэжысёра запрошаны Шелдан Эпс (Sheldon Epps). Акцёрскі склад “Unchain My Heart” яшчэ не абвешчаны.

У 2007 годзе ў Амерыцы ўжо быў пастаўлены мюзікл пра Рэя Чарльза – “Ray Charles Live”. Пастаноўка ішла ў легендарным каліфарнійскім тэатры Pasadena Playhouse.

Фота: anglo-cas-group.org.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі