На беларускім сайце знайшлі схаваны майнер крыптавалют

На беларускім сайце знайшлі схаваны майнер крыптавалют

Схаваны майнер крыптавалют знайшли карыстальнікі на сайце aw.by. Тых, хто зойдзе на пляцоўку, чакае 100-адсоткавая загрузка цэнтральнага працэсара — яго магутнасці будуць скіраваныя на здабычу крыптавалюты, піша 42.tut.by.

Скрыпт майнера Coinhive, які здабывае крыптавалюту Monero, выяўлены ў кодзе некалькіх старонак аўтамабільнага сайта. Пры гэтым карыстальнікаў ніхто не папярэджвае пра майнінг.

Майнінг — гэта працэс здабычы крыптавалюты з дапамогай складаных вылічэнняў, якія праходзяць на камп'ютары. Звычайна для гэтага патрабуюцца магутныя працэсары. Але браўзерныя пашырэнні дазваляюць размеркаваць нагрузку паміж мноствам не вельмі магутных прыстасаванняў.

У кастрычніку 2017 года майнер з'явіўся на сайце Мінскага гадзіннікавага завода "Прамень". Праўда, там ён быў адкрытым: перад карыстальнікам з'яўлялася паведамленне з просьбай выкарыстаць вылічальныя магутнасці працэсара. Пазней выявілася, што скрыпт на сайт дадалі невядомыя зламыснікі, а завод пра гэта не ведаў.

У студзені 2018 года антывірусная кампанія ESET паведаміла, што браузерны майнер узначаліў рэйтынг кіберпагрозаў для беларускіх карыстальнікаў. Узровень яго распаўсюджанасці склаў 12,45%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі