На беларуска-польскай мяжы п’яных буянаў утаймоўвалі папераджальнай стральбой

На беларуска-польскай мяжы п’яных буянаў утаймоўвалі папераджальнай стральбой

Кампанію п’яных буянаў у памежным пункце пропуску “Дамачава” давялося ўтаймоўваць папераджальнымі стрэламі з табельнай зброі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай памежнай групы, інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 сакавіка. З польскага боку ў пункт пропуску прыбыў аўтамабіль “Рэно”, у якім былі маладыя людзі, жыхары Брэсцкай вобласці.

Кіроўца выбраў зялёны калідор для праходжання мяжы, а двое яго п’яных пасажыраў перашкаджалі памежнікам працаваць і не рэагавалі на заўвагі. Калі машыну накіравалі ў бокс для паглыбленага дагляду, хлопцы аказалі супраціў аднаму з супрацоўнікаў памежнай службы.

Хуліганы супакоіліся толькі калі пачулі папераджальны стрэл і калі на іх надзелі кайданкі. Міліцыя, якая прыбыла на месца, забрала хлопцаў у ізалятар часовага ўтрымання і склала адміністратыўны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі