На беларуска-польскай мяжы актывізаваліся нелегалы

Колькасць нелегальных мігрантаў, якія праз беларуска-польскую мяжу спрабуюць трапіць у Еўропу, істотна пачасцілася. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Брэсцкай памежнай групе. Толькі за апошнія выходныя затрымана пяць патэнцыйных нелегалаў — гэта мужчыны ва ўзросце ад 23 да 40 год, выхадцы з азіяцкага і каўказскага рэгіёнаў. Яны не маглі ўцямна патлумачыць мэты свайго прыбыцця ў Брэст і не мелі дакументаў на права знаходжання ў Беларусі.

Замежныя госці затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Памежнікі звязваюць актывізацыю нелегалаў з надыходам вясны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі