Вы тут

На аўтамыйцы ў Гомелі выраблялі "сумнеўную вадкасць" — самагон

Брага ў бідонах / З архіву МУС

На аўтамыйцы ў Гомелі выраблялі "сумнеўную вадкасць" — самагон. Міліцыя атрымала "сігнал" і праверыла памяшканне, знайшла там 300 літраў брагі і 55 літраў "спіртазмяшчальнай вадкасці", паведамляе БЕЛТА.

Таксама на аўтамыйцы знайшлі тару пад гатовую прадукцыю і самагонны апарат. Арганізаваў гэта ўсё 38-гадовы дырэктар. Па словах мужчыны, усё выраблялася выключна для патрэбаў сям'і і сяброў. Яго прадукцыю адправілі на экспертызу. У дачыненні дырэктара пачалі адміністрацыйны працэс. Раней яго 39 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці (за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, правіл дарожнага руху, парадку падаткаабкладання), судзілі за хуліганства і крадзёж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.