На арышт Лукашэнкі Цапкала сабраў паўмільёна еўра
![На арышт Лукашэнкі Цапкала сабраў паўмільёна еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/capkala-2704.jpg.webp?itok=RUwiNGIc)
Валерый Цапкала сабраў каля 500 тысяч еўра на прэмію за арышт Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю нямецкаму радыё.
Раней палітык выступіў з ініцыятывай сабраць ахвяраванні на 11 мільёнаў еўра.
"Дзіўна, але гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за ўсё расіяне. І падтрымалі тады яе ўкраінцы. Але для беларусаў у Беларусі перавод грошай на такога кшталту ініцыятывы мог быць даволі рызыкоўны", — кажа Цапкала.
Па яго словах, узнагарода чакае свайго героя, хаця яна і меншая, чым заяўлялася раней.
Дарэчы, палітык, які раней пазітыўна выказваўся на адрас Уладзіміра Пуціна і чакаў ад яго падтрымкі, цяпер змяніў сваю пазіцыю: "Натуральна, ягоная падтрымка Лукашэнкі, яна прывяла да таго, што мы пачынаем асацыяваць Пуціна з Лукашэнкам. Ну, а агрэсія, якая супраць Украіны пачалася — гэта наогул непрымальны зусім спосаб вырашэння міжнародных справаў у сучасным свеце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.