МЗС Беларусі рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на Блізкі Усход

МЗС Беларусі

МЗС Беларусі / sb.by

МЗС Беларусі рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на Блізкі Усход. А грамадзянаў Беларусі, якія ўжо знаходзяцца ў краінах, уцягнутых у канфлікт, просяць "выконваць патрабаванні ўладаў для асабістай бяспекі".

"Занепакоена сочым за абвастрэннем сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам, якое закранула таксама дружалюбныя краіны Заліва, — сказана ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства. — Заклікаем краіны, уцягнутыя ў абмен ударамі, адмовіцца ад небяспечнай канфрантацыі і вярнуцца да вырашэння ўсіх рознагалоссяў палітыка-дыпламатычным шляхам".

У сувязі з паведамленнямі пра закрыццё паветранай прасторы краінамі рэгіёна дыпламаты "настойліва рэкамендуюць" грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія планавалі паездкі ў раён Персідскага заліва, удакладняць аператыўную інфармацыю пра змены маршрутаў у авіяперавозчыкаў і тураператараў.

"У мэтах забеспячэння асабістай бяспекі грамадзянам Беларусі рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у закранутыя канфліктам краіны рэгіёна. Консульскія службы замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у Ізраілі, Іране, Катары, ААЭ аказваюць неабходнае садзейнічанне грамадзянам, закранутым эскалацыяй канфлікту", — падсумоўваюць у міністэрстве.

Тэлефоны для экстраннай сувязі:

▪️ Іран: +98 (21) 2275-22-29, +98 (912) 215-29-35
▪️ Ізраіль: +972 (3) 523-12-59, +972 (50) 521-48-19
▪️ Катар: +974 (50) 21-53-58
▪️ Дубай (консульства): +971 (54) 212-03-60
▪️ Гарачая лінія МЗС Беларусі: +375 (17) 379-27-75

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.