Вы тут

“Мяккая беларусізацыя” скончылася не пачаўшыся?

Алена Анісім \ Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Дзяржорганы выступілі супраць законапраекта аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Яго падрыхтавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Чаму дзяржава не зацікаўленая ў падрыхтаваным Анісім законапраекце? Ці азначае такая рэакцыя дзяржорганаў на законапраект, што “мяккая беларусізацыя” скончылася? Ці была тая беларусізацыя ўвогуле?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і кіраўнік "Арт-сядзібы" Алесь Снег.