"My Way" Фрэнка Сінатры – самая папулярная песня караоке-бараў Токіа

Уладальнік такійскага караоке-бара праслухаў песню "My Way" Фрэнка Сінатры 25 тысяч разоў. Як паведамляе The Times, кампазіцыя Сінатры з’яўляецца самым любымым творам наведвальнікаў бара. Клуб Smash Hits, адзін з найбольш папулярных караоке-бараў Токіа, мае адну асаблівасць – у трэк-лісце караоке нельга знайсці аніводнай японскай песні. Уладальнік караоке Хідэ Саіта не церпіць свае песні за іх бязрадаснасць.

Па словах Саіта, ён не разумее, чаму наведвальнікі бара з тысячы песень выбіраюць для выканання менавіта "My Way", і дадае, што гэтай песняй часцей за ўсё заканчваюць сеанс караоке, следам за "Bohemian Rhapsody" гурта Queen.

За доўгія гады працы уладальнік бара паспеў вывучыць асаблівасці сваіх наведвальнікаў. Згодна з яго меркаваннем, горш за ўсіх паводзяць сябе французы – яны фанабэрыстыя і ніколі не падтрымліваюць іншых. Амерыканцы лічаць, што яны лепшыя за ўсіх. Аўстралійцы спяваюць занадта голасна. Хідэ Саіта лічыць, што найлепшыя караоке-выканаўцы – брытанцы, якія атрымліваюць асалоду ад музыкі і спеваў.

Фота:  alexanderclub.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі