МВФ ухваліў найбуйнейшы крэдыт для Украіны ў памеры $15,6 млрд
![Уладзімір Зяленскі гутарыць з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысталінай Георгіевай / прэс-служба прэзідэнта Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB_0.png.webp?itok=8rKn-WTO)
Уладзімір Зяленскі гутарыць з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысталінай Георгіевай / прэс-служба прэзідэнта Украіны
Міжнародны валютны фонд зацвердзіў чатырохгадовую крэдытную праграму для Украіны на суму $15,6 млрд. Праграма з'яўляецца часткай глабальнага пакета падтрымкі ўкраінскай эканомікі на суму $115 млрд. Гэты крэдыт найбуйнейшы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Пастанова фонду адкрывае шлях для неадкладнай выплаты Кіеву блізу $2,7 млрд, піша Reuters. Ад Украіны патрабуецца правядзенне маштабных рэформаў, асабліва ў энергетычным сектары, гаворыцца ў заяве фонду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.