Мужчына распавёў, як пад яго трактар трапілі дзве жанчыны (відэа)
У Гродне раніцай 26 траўня адбылося здарэнне на пешаходным пераходзе.
Раніцай у аўторак, 26 траўня, на пешаходным пераходзе ў Гродне трактар збіў двух жанчын (ва ўзросце 27 і 28 гадоў). Яны пераходзілі вуліцу на зялёнае святло. Дакладна вядома, што адна з іх трапіла пад кола трактара. Пацярпелыя ў цяжкім стане знаходзяцца ў мясцовай бальніцы.
Вось што распавёў тэлеканалу АНТ 43-гадовы механізатар, які кіраваў трактарам:
"Я паварочваў направа. Адна жанчына праходзіла, я прапусцў. Паехаў, трактар падскочыў і ўсё — бяда...".
У адносінах механізатара па факце "парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў дваім асобам" распачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Мяркуецца, што агляд мужчыне магло закрыць навясное абсталяванне (газонакасілка) на трактары.
Фота: gaigrodno.by, sk.gov.by