На пешаходным пераходзе ў Гродне трактар збіў дзвюх жанчын (фота, відэа)

У Гродне на пешаходным пераходзе раніцай у аўторак трактар збіў дзвюх жанчын (1987 і 1988 гадоў нараджэння). Яны пераходзілі вуліцу Горкага на зялёнае святло. Адна з пацярпелых трапіла пад кола. Ці праехаў трактар па другой жанчыне, пакуль невядома, гэта высветліць следства. Пацярпелыя шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ, 43-гадовы трактарыст не змог патлумачыць, якім чынам пешаходы трапілі пад колы. Мяркуецца, што агляд яму магло закрыць навясное абсталяванне (газонакасілка).

У адносінах механізатара распачалі крымінальную справу.

Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі