МУС: У Мінску затрыманы падпальшчык-неанацыст

МУС: У Мінску затрыманы падпальшчык-неанацыст

У Мінску затрыманы падпальшчык-неанацыст, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. У ноч на 21 верасня ў акно адной з натарыяльных кантор быў кінуты камень, пасля ў памяшканні разбілі бутэльку з запальваючай сумессю. Кошт пашкоджанай агнём маёмасці яшчэ высвятляецца.

Пра затрыманага хлопца паведамляецца, што ён — беспрацоўны, “актыўны ўдзельнік каляфутбольнага руху, прыхільнік неанацысцкай ідэалогіі”. Ён мае непагашаную судзімасць за злоснае хуліганства. Яго адшукалі супрацоўнікі сталічнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Высветлілася, што мінчук пайшоў на напад на натарыяльную кантору “з-за непрыязнага стаўлення да натарыуса, які ўзнік пры вырашэнні пытання аб спадчыне”. Пры гэтым дзейнічаў не сам. МУС сцвярджае, што за грошы ён угаварыў непаўналетняга, навучэнца каледжу, падпаліць будынак.

У адносінах затрыманых распачалі крымінальную справу па артыкуле “Наўмысныя знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам” (ч. 2 арт. 218 КК). Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Абодва знаходзяцца пад вартай. У адносінах старэйшага хлопца таксама распачалі крымінальную справу па артыкуле “Уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне цяжкага злачынства” (ч. 3 арт. 172 КК).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі