МУС Беларусі забараніла супрацоўнікам камандзіроўкі паміж абласцямі

zautra.by
zautra.by

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі забараніла сваім супрацоўнікам камандзіроўкі па краіне ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Як патлумачыла TUT.by афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, робіцца гэта "ў эпідэміялагічных мэтах: для пазбягання кантактаў, прафілактыкі і недапушчэння вірусных захворванняў".

"Выязджаць за межы свайго рэгіёну супрацоўнікі могуць у выпадку самай экстранай неабходнасці. І на сённяшні дзень ніхто з нашых супрацоўнікаў у камандыроўкі ў іншыя рэгіёны фактычна не выязджае", — распавяла яна.

Па словах Чамаданавай, у некалькіх супрацоўнікаў МУС у Віцебскай вобласці падазраюць каранавірусную інфекцыю, яны знаходзяцца на абследаванні. Захворванне ў іх яшчэ не пацверджанае.

Прадстаўніца МУС настойвае, што забарона на камандзіроўкі ўведзена не праз гэтыя падазрэнні: "у першую чаргу гэта эпідэміялагічны складнік".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі